+375 (29) 9605220/+375 (29) 5275220 /

Новогодняя программа «Вясёлыя калядоушчыкі»

Категория: Без рубрики

Сям’я паноў Жлуктоўскіх, вясёлай засцянковай шляхты — самыя пажаданыя госці ў зімовы час. Хто каляды з шляхтаю сустрэнне той у бюджэце дзірку не займее.  Усё, што для гэтага патрэбна гэта адчыніць дзверы для вясёлых шляхціцаў-калядоўшчыкаў.  Калядоўшчыкі  нагадаюць вам аб першай зорцы, якая паказала шлях да люлькі з Божым сынам.  Вясёлая каза Жлуктоўская прынясе ў вашу хату, кватэру і нават офіс дабрабыт, багацце, здароўе і вясёлы пазытыўны настрой на ўвесь будучы год.

У 30хвiлiнавай праграме:

  •   сустрэча з панамі Жлуктоўскімі,
  •   музыка ад дудара,
  •   калядны пачастунак ад Жлуктоўскіх,
  •   калядныя песні,
  •   калядны турнір,
  •   шляхецкі абрад калядавання

і на развітанне канешне ж мех пана Жлуктоўскага чакае на вашу каляду.